«26 чэрвеня. Бой пад Лісічанскам»
Мерапрыемства, прысвечанае чарговай гадавіне Боя пад Лісічанскам, што адбыўся 26 чэрвеня 2022 года. Невялікая група беларускіх добраахвотнікаў з батальёну «Волат» палка Каліноўскага стрымлівала групу варожай расейскай бронетэхнікі, спрабаваўшай атачыць сілы ЗСУ у Лісічанску. Падчас боя загінуў камандзір батальёна «Волат» Іван «Брэст» Марчук, Вадзім «Папік» Шатроў, Васіль «Атам» Грудовік, Васіль «Сябро» Парфянкоў, іх целы засталіся на акупаванай расейцамі тэрыторыі. Сяргей «Клешч» Дзёгцеў і Ян «Тромблі» Дзюрбейка трапілі ў палон, іх лёс невядомы. Мерапрыемства праводзіцца офлайн.
Оставьте комментарий